Отзыв. Добры дзень!
11-га жніўня наша кампанія завітала (папярэдне замовілі) ў рэстаран "Гетман", што ў Нясвіжскім замку.
Усё было падрыхтавана, хутка мы замовілі жаданыя стравы (хоць і было ў гэты час многа наведвальнікаў), ветлівая афіцыянтка спачатку падала напоі, а неўзабаве - і салаты, смачнае мяса ў вішнёвым соусе, запечаную рыбу і, напэўна, гонар кухароў - гарачыя дранікі з хрумсткім акрайчыкам. Паспыталі і мясцовую Крамбамбулю і дэсерт. Усё спадабалася! Дзякуй вялікі! Кухарам і іншым працаўнікам рэстарана жадаем і надалей трымаць марку!
Еще