Отзыв. Першы раз былі ў кафэ "Артель" на закрыцці выставы мастака Алеся Сурава (верасень 2019г). Цудоўным адкрыццем было для нас усё: шыкоўны выкшталцоны інтэр'ер кафэ, гасціннасць персанала, асабліва адміністратара Вольгі. Пачаставалі нас дамашнімі стравамі. 2 залі выставы, з якіх немагчыма было сыйсьці, дадалі да адпачынку такую асалоду, што гэтае месца стане нашым самым улюбёным!!! Пажадаем цудоўнаму кафэ-галерэі болей наведвальнікаў і яскравых выстаў!!! Вы - самыя лепшыя!!! Раю ўсім, каму патрэбна сярдэчная атмасфера, смачная ежа і асалода жыцця!!!
Еще